ТА́ЙНЫЯ МО́ВЫ.
умоўныя мовы, традыцыйная назва групы жаргонаў (гл. Арго), для якіх уласціва канспіратыўная функцыя, звязаная з імкненнем носьбітаў утаіць сакрэты сваёй вытворчай і інш. дзейнасці. Т.м. былі знакамі прыналежнасці да карпарацыі і свайго роду калект. гульнёй. Напр., лемезень (мова дрыбінскіх шапавалаў на Беларусі), афеня (мова бадзяг-гандляроў у Расіі), ротвелш (мова жабракоў у Германіі) і інш. Т.м. фактычна не маюць уласнай граматыкі (у адрозненне ад тэр. дыялектаў, але вылучаюцца адметнасцю лексікі, часткова запазычанай з самых розных моў, часткова ўтворанай штучна. Т.м. вывучаюць сацыялінгвістыка, сацыялогія, дыялекталогія, этымалогія.
Літ.:
Бондалетов В.Д. Условные языки русских ремесленников и торговцев. Вып. 1. Рязань, 1974.
А.Я.Міхневіч.
т. 15, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)